RU BE

Пісьменнікі, якія нарадзіліся ў Гродзенскай вобласці

Іпатава Вольга Міхайлаўна

1 студзеня 1945г

Гродзенская вобласць, Карэліцкі раён, Мір

Пісьменнік, Паэт

Беларуская пісьменніца, перакладчыца, грамадскі дзеяч. Аўтар зборнікаў вершаў «Раніца», «Крыло», зборнікаў аповесцей і апавяданняў. Творы Вольгі Іпатавай пераведзены на рускую, англійскую, нямецкую мовы. Выступае ў друку з крытычнымі артыкуламі.

Чытаць далей

Іпатава Вольга Міхайлаўна беларускі пісьменнік, паэт

Акудовіч Валянцін Васільевіч

18 чэрвеня 1950г

Гродзенская вобласць, Свіслацкі раён, Свіслач

Пісьменнік, Філосаф

Беларускі філосаф, эсэіст, літаратурны крытык. Аўтар філасофскіх і літаратурна-мастацкіх кніг. Быў рэдактарам аддзела філасофіі і замежнай літаратуры часопіса «Крыніца» і нейкі час штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва».

Чытаць далей

Акудовіч Валянцін Васільевіч беларускі пісьменнік, філосаф, эсэіст

Куль-Сяльверстава Святлана Яўгенаўна

20 верасня 1959г

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, Гродна

Гісторык, Пісьменнік

Беларускі гісторык і літаратар. Сфера навуковых інтарэсаў — культура Беларусі, ліцвінская культурная традыцыя ў Новы час, гісторыя Гродзенскага рэгіёна, ваенная гісторыя, гісторыя дзяржаўнай граніцы. Аўтар паэтычнага зборніка «Вершы. Байкі. Паэмы».

Чытаць далей

Куль-Сяльверстава Святлана Яўгенаўна беларускі гісторык, пісьменнік, паэт

Пашкевіч Алаіза Сцяпанаўна

3 ліпеня 1876г - 5 лютага 1916г

Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, Стары Двор

Акцёр, Пісьменнік, Паэт, Празаік

Беларуская паэтка, грамадская дзеячка, публіцыстка. Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для дзяцей. Пісала публіцыстычныя артыкулы і нарысы, даследаванні па гісторыі беларускага тэатра. Спадчына Цёткі — вялікі набытак нацыянальнай культуры.

Чытаць далей

Пашкевіч Алаіза Сцяпанаўна беларускі акцёр, пісьменнік, паэт, празаік

Геніюш Ларыса Антонаўна

9 жніўня 1910г - 7 красавіка 1983г

Гродзенская вобласць, Ваўкавыскі раён, Воўпа

Пісьменнік, Паэт

Беларуская паэтэса, празаік, грамадскі дзеяч. У час вайны друкавалася ў газетах «Раніца», «Новы шлях» і інш. У 1967 годзе надрукаваны яе першы ў савецкай Беларусі зборнік «Невадам з Нёмана». Апублікавала дзве кніжкі вершаў для дзяцей.

Чытаць далей

Геніюш Ларыса Антонаўна беларускі пісьменнік, паэт

Макар Краўцоў

6 жніўня 1891г - 1939г

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, Баброўня

Пісьменнік, Паэт, Публіцыст

Беларускі паэт, публіцыст, перакладчык, дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху. Аўтар слоў гімна Беларускай Народнай Рэспублікі «Мы выйдзем шчыльнымі радамі». Друкаваўся ў газетах «Вольная Беларусь», «Звон», «Беларусь», «Беларуская крыніца» і іншых.

Чытаць далей

Макар Краўцоў беларускі пісьменнік, паэт, публіцыст

Мальдзіс Адам Іосіфавіч

7 жніўня 1932г - 3 студзеня 2022г

Гродзенская вобласць, Астравецкі раён, Расолы

Літаратуразнавец, Пісьменнік, Празаік, Публіцыст, Філолаг

Беларускі літаратуразнавец, гісторык, пісьменнік. Даследаваў гісторыю беларускай культуры і літаратуры XVII—XIX стст., беларуска-польскія і беларуска-літоўскія літаратурныя ўзаемасувязі. Напісаў гістарычную аповесць «Восень пасярод вясны».

Чытаць далей

Мальдзіс Адам Іосіфавіч беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, празаік, публіцыст, філолаг

Алесь Салагуб

18 кастрычніка 1906г - 17 мая 1934г

Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, Зарудзічы

Пісьменнік, Паэт

Беларускі паэт. Друкаваўся з 1925 года, у 1929 г. у Мінску выйшаў зборнік вершаў «Лукішкі». У 1961 годзе ў часопісе «Полымя» апублікаваны яго «Лукішскі дзёньнік».

Чытаць далей

Алесь Салагуб беларускі пісьменнік, паэт

Тарас Ніна Міхайлаўна

15 мая 1916г - 12 снежня 2006г

Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, Заполле

Пісьменнік, Паэт

Беларуская паэтэса. Аўтар зборнікаў вершаў «На ўсход ідучы…», «Суніцы», «Кветка шчасця». Аўтар кніжак паэзіі для дзяцей «Казкі пра абавязкі», «Наш бор». Паасобныя вершы сталі папулярнымі песнямі. Перакладала з рускай, украінскай, польскай моў.

Чытаць далей

Тарас Ніна Міхайлаўна беларускі пісьменнік, паэт

Гумянюк Юрый Ігаравіч

24 верасня 1969г - 19 студзеня 2013г

Гродзенская вобласць, Гродзенскі раён, Гродна

Пісьменнік, Паэт, Празаік

Беларускі паэт, празаік, журналіст. Аўтар кніг паэзіі; п'ес для дзяцей; дакументальнай сагі «Прывід даўніх Крэсаў». Беларускія рок-гурты «Грунвальд», «Айша» (Jungle X-mas) і асобныя выканаўцы стварылі на яго тэксты каля двух дзясяткаў песень.

Чытаць далей

Гумянюк Юрый Ігаравіч беларускі пісьменнік, паэт, празаік

Анатоль Іверс

15 мая 1912г - 26 кастрычніка 1999г

Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, Чамяры

Пісьменнікі, Паэты

Беларускі паэт. Аўтар зборнікаў паэзіі «Песні на загонах», «З пройдзеных дарог», «Жыву ў бацькоўскім краі» (вершы і паэмы), «Я пайшоў бы ўслед за летам». Рэвалюцыйна-вызваленчая тэматыка ў творах паэта глыбока звязана з асобай чалавека.

Чытаць далей

Анатоль Іверс беларускі пісьменнік, паэт

Ягоўдзік Уладзімір Іванавіч

14 лютага 1956г

Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, Кастровічы

Дзіцячыя пісьменнікі, Драматургі, Пісьменнікі, Паэты

Беларускі празаік, драматург. Лаўрэат Літаратурнай прэміі Янкі Маўра. Напісаў для дзяцей п'есы, што ставіліся ў тэатрах краіны, на Беларускім радыё і тэлебачанні. Выступае ў перыядычным друку як літаратурны крытык. Выдаў кнігі прозы.

Чытаць далей

Ягоўдзік Уладзімір Іванавіч беларускі дзіцячы пісьменнік, драматург, пісьменнік, паэт

Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч

1 лістапада 1933г - 5 жніўня 2001г

Гродзенская вобласць, Дзятлаўскі раён, Варакомшчына

Драматург, Пісьменнік, Празаік

Беларускі празаік, драматург, кінасцэнарыст. Аўтар зборнікаў прозы «Свой чалавек», «Дзікі голуб» і раманаў «Чужая бацькаўшчына», «Год нулявы». Напісаў сцэнарыі да дакументальных фільмаў «Іван Мележ», «Дзядзька Якуб», п’есу «Раіса Грамычына».

Чытаць далей

Адамчык Вячаслаў Уладзіміравіч беларускі драматург, пісьменнік, празаік
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(