RU BE

Пісьменнікі, якія нарадзіліся ў Магілёўскай вобласці

Дайнека Леанід Марцінавіч

28 студзеня 1940г - 21 жніўня 2019г

Магілёўская вобласць, Клічаўскі раён, Дзмітраўка

Пісьменнік, Паэт

Беларускі пісьменнік. Аўтар зборнікаў вершаў. Некаторыя вершы Л. Дайнекі пакладзены на музыку. Вядомы як адзін з найлепшых беларускіх гістарычных пісьменнікаў. Аўтар раманаў «Меч князя Вячкі», «След ваўкалака».

Чытаць далей

Дайнека Леанід Марцінавіч беларускі пісьменнік, паэт

Гарэцкі Максім Іванавіч

6 лютага 1893г - 10 лютага 1938г

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, Багацькаўка

Літаратуразнавец, Пісьменнік, Фалькларыст

Беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст. Адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы. Аўтар аповесці «Дзве душы», дакументальна-мастацкіх запісак «На імперыялістычнай вайне», рамана «Віленскія камунары».

Чытаць далей

Гарэцкі Максім Іванавіч беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, фалькларыст

Альгерд Абуховіч

6 жніўня 1840г - 22 жніўня 1898г

Магілёўская вобласць, Глускі раён, Калацічы

Пісьменнік

Беларускі паэт, перакладчык. Пры жыцці творы не друкаваліся. Яго творчая спадчына дайшла да нас толькі ў фрагментах. Магчымасці Абуховіча-паэта добра паказвае верш «Дума а Каралю XII». З’явіўся заснавальнікам жанру байкі ў беларускай паэзіі.

Чытаць далей

Альгерд Абуховіч беларускі пісьменнік

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч

4 лютага 1808г - 21 снежня 1884г

Магілёўская вобласць, Бабруйскі раён, Панюшкавічы

Драматург, Пісьменнік

Беларускі празаік, паэт, драматург, тэатральны крытык. Заснавальнік нацыянальнай драматургіі, тэатра, першы класік новай беларускай літаратуры. Творчую дзейнасць пачаў з оперных лібрэта. Як драматург і акцёр дэбютаваў у Мінску.

Чытаць далей

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч беларускі драматург, пісьменнік

Ядвігін Ш.

4 студзеня 1869г - 24 лютага 1922г

Магілёўская вобласць, Кіраўскі раён, Добасна

Драматург, Пісьменнік, Паэт, Публіцыст

Беларускі празаік, публіцыст, фельетаніст, драматург, паэт, перакладчык, літаратуразнавец, палітык, адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы. Яго творчасць адыграла значную ролю ў фарміраванні норм беларускай літаратурнай мовы.

Чытаць далей

Ядвігін Ш. беларускі драматург, пісьменнік, паэт, публіцыст

Анка Упала

14 сакавіка 1981г

Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, Магілёў

Пісьменнік, Паэт, Празаік, Публіцыст

Беларуская пісьменніца, перакладчыца. Аўтарка кнігі кароткай прозы і вершаў «Дрэва энталіпт» і аўтабіяграфічнага рамана «На заснежаны востраў». Як публіцыстка пісала ў асноўным на тэмы гендара, мовы і жаночых праў.

Чытаць далей

Анка Упала беларускі пісьменнік, паэт, празаік, публіцыст

Язэп Зазека

24 жніўня 1907г - 27 жніўня 1977г

Магілёўская вобласць, Клічаўскі раён, Восаў

Пісьменнік, Навуковец

Беларускі пісьменнік, навуковец і педагог. Выдаў зборнік апавяданняў «Рукою ворага», зборнік нарысаў «Партызанскія сцежкі», кніжкі апавяданняў для дзяцей «Лясныя сябры», «Сонечны алень», «Трывожная ноч». Укладальнік зборнікаў партызанскай творчасці.

Чытаць далей

Язэп Зазека беларускі пісьменнік, навуковец

Герчык Міхаіл Навумавіч

7 чэрвеня 1932г - 3 чэрвеня 2008г

Магілёўская вобласць, Бабруйскі раён, Бабруйск

Пісьменнік, Паэт, Празаік, Сцэнарыст

Беларускі савецкі пісьменнік і паэт, сцэнарыст. Аўтар сцэнарыю да фільма «Навучыся танчыць». Пісаў на рускай і на беларускай мовах. Перакладаўся на польскую, балгарскую, румынскую, латышскую, украінскую, узбекскую і іншыя мовы.

Чытаць далей

Герчык Міхаіл Навумавіч беларускі пісьменнік, паэт, празаік, сцэнарыст

Кастусь Кірэенка

12 снежня 1918г - 15 верасня 1988г

Магілёўская вобласць, Слаўгарадскі раён, Гайшын

Дзіцячы пісьменнік, Пісьменнік, Паэт, Публіцыст

Беларускі паэт, перакладчык, журналіст і рэдактар. Аўтар зборнікаў паэзіі «Ранак ідзе», «Маякі». Выдаў кнігі аповесцей і апавяданняў для дзяцей, кнігі публіцыстыкі. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы Маякоўскага, Райніса, Масенкі і інш.

Чытаць далей

Кастусь Кірэенка беларускі дзіцячы пісьменнік, пісьменнік, паэт, публіцыст

Пруднікаў Павел Іванавіч

14 ліпеня 1911г - 16 сакавіка 2000г

Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён, Стары Дзедзін

Пісьменнікі, Паэты, Празаікі

Беларускі пісьменнік. Пісаў на тэму сталінскіх рэпрэсій. Аповесці маюць аўтабіяграфічны характар. За кнігу «За калючым дротам» быў узнагароджаны прэміяй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Чытаць далей

Пруднікаў Павел Іванавіч беларускі пісьменнік, паэт, празаік

Чыгрынаў Іван Гаўрылавіч

21 снежня 1934г - 5 студзеня 1996г

Магілёўская вобласць, Касцюковіцкі раён, Вялікі Бор

Драматург, Пісьменнік, Публіцыст, Сцэнарыст

Беларускі пісьменнік, драматург, перакладчык, публіцыст. Народны пісьменнік Беларусі. Аўтар кніг апавяданняў і аповесцей. Найбольш вядомы як аўтар пенталогіі раманаў. Адзін з аўтараў сцэнарыя шматсерыйнага тэлевізійнага фільма «Руіны страляюць…».

Чытаць далей

Чыгрынаў Іван Гаўрылавіч беларускі драматург, пісьменнік, публіцыст, сцэнарыст

Шыцік Уладзімір Мікалаевіч

31 жніўня 1922г - 15 студзеня 2000г

Магілёўская вобласць, Шклоўскі раён, Шклоў

Дзіцячыя пісьменнікі, Пісьменнікі

Беларускі журналіст, пісьменнік. Значнае месца ў творчасці займала фантастыка. Аўтар аповесцей, зборнікаў фантастычных апавяданняў і аповесцей, кніг фантастыкі і дэтэктываў, апавядання для дзяцей «Як малако на стол прыйшло».

Чытаць далей

Шыцік Уладзімір Мікалаевіч беларускі дзіцячы пісьменнік, пісьменнік

Алесь Пісьмянкоў

25 лютага 1957г - 23 красавіка 2004г

Магілёўская вобласць, Касцюковіцкі раён, Бялынкавічы

Дзіцячыя пісьменнікі, Пісьменнікі, Паэты

Беларускі паэт, эсэіст. Аўтар кніг паэзіі «Белы камень», «Чытаю зоры», «Планіда», «Журавель над студняй» і інш. Пісаў творыі для дзяцей. Асобныя вершы паэта пакладзены на музыку. Пісаў таксама нарысы, эсэ, аўтар перакладаў.

Чытаць далей

Алесь Пісьмянкоў беларускі дзіцячы пісьменнік, пісьменнік, паэт

Болбас Вадзім Іванавіч

9 лютага 1942г

Магілёўская вобласць, Бабруйскі раён, Казакова

Пісьменнікі, Паэты, Празаікі

Аўтар і перакладчык літаратурных твораў. Піша вершы, навэлы, эсэ; перакладае вершы з польскай, рускай і ўкраінскай моў. Выдаў 2 зборнікі прозы і перакладаў, а таксама зборнік перакладаў вершаў I. А. Бродcкага; удзельнічаў у калектыўных выданнях.

Чытаць далей

Болбас Вадзім Іванавіч беларускі пісьменнік, паэт, празаік

Анатоль Казлоў

28 ліпеня 1962г

Магілёўская вобласць, Краснапольскі раён, Асінаўка

Літаратуразнаўцы, Пісьменнікі, Празаікі

Беларускі празаік, літаратуразнаўца. Аўтар празаічных зборнікаў: «Міражы ценяў», «І тады я памёр…», «Горад у нябёсах» і інш. Працаваў у часопісах «Полымя» і «Маладосць». Быў галоўным рэдактарам газеты «Літаратура і мастацтва».

Чытаць далей

Анатоль Казлоў беларускі літаратуразнавец, пісьменнік, празаік

Аўрамчык Мікола Якаўлевіч

14 студзеня 1920г - 8 мая 2017г

Магілёўская вобласць, Бабруйскі раён,

Пісьменнікі, Паэты, Празаікі

Беларускі паэт, пісьменнік, перакладчык. Аўтар кніг паэзіі «Пярэдні край», «Шляхамі дружбы», «Ключы жураўліныя», «Агледзіны», «У падзямеллі» (раман), зборніка вершаў для дзяцей «Дружба». Друкаваўся ў перыядычных выданнях, у т.л. часопісе «Дзеяслоў».

Чытаць далей

Аўрамчык Мікола Якаўлевіч беларускі пісьменнік, паэт, празаік

Хейдарава Людміла Фёдараўна

11 лютага 1952г

Магілёўская вобласць, Асіповіцкі раён, Ялізава

Пісьменнікі, Паэты

Беларуская пісьменніца. Аўтар зборнікаў паэзіі «Адведзіны рамонкавай паляны», «Тваё святло», філасофска-драматычнай паэмы-казкі «Можна і Нельга». Пераклала на беларускую мову з літоўскай, украінскай, польскай, рускай творы сучасных паэтаў.

Чытаць далей

Хейдарава Людміла Фёдараўна беларускі пісьменнік, паэт

Барысік Таццяна Іванаўна

18 жніўня 1977г

Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, Магілёў

Пісьменнікі, Паэты, Празаікі

Беларуская пісьменніца. Лаўрэатка 2-й Прэміі Ежы Гедройца-2015 за кнігу «Жанчына і леапард». Таксама з кнігай «Жанчына і леапард» трапіла ў шорт-ліст прэміі «Гліняны Вялес» за 2014 год.

Чытаць далей

Барысік Таццяна Іванаўна беларускі пісьменнік, паэт, празаік

Віталь Рыжкоў

28 красавіка 1986г

Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, Магілёў

Музыкі, Пісьменнікі, Паэты

Беларускі паэт, перакладчык. ўтар кнігі вершаў «Дзверы, замкнёныя на ключы». Лаўрэат прэміі «Дэбют» імя М.Багдановіча за найлепшую дэбютную кнігу. Мае ўласны музычны рэп-праект Angst, удзельнічае ў гурце Belaroots.

Чытаць далей

Віталь Рыжкоў беларускі музыка, пісьменнік, паэт

Саламаха Уладзімір Пятровіч

24 сакавіка 1949г

Магілёўская вобласць, Кіраўскі раён, Бераснёўка

Пісьменнік, Празаік, Публіцыст, Сцэнарыст, Эсэіст

Беларускі публіцыст, празаік, кінасцэнарыст. Аўтар кніг прозы «На ўзмежку радасці», «Заўтра ў дарогу», «Прывід у скураным крэсле» (аповесць), «Расступілася зямля». Паводле яго сцэнарыяў зняты шэраг дакументальных і мультыплікацыйных фільмаў.

Чытаць далей

Саламаха Уладзімір Пятровіч беларускі пісьменнік, празаік, публіцыст, сцэнарыст, эсэіст

Васіль Каваль

17 жніўня 1907г - 29 кастрычніка 1937г

Магілёўская вобласць, Горацкі раён, Сава

Пісьменнікі

Беларускі пісьменнік. Асабліва ўдалым было апавяданне «Як вясну гукалі». Па матэрыялах армейскага жыцця стварыў аповесць «Дзень палымнее» i аповесць для дзяцей «Санька-сігналіст». Для дзяцей напісаў аповесці «Санька-сігналіст», «Следапыты».

Чытаць далей

Васіль Каваль беларускі пісьменнік

Пысін Аляксей Васілевіч

22 сакавіка 1920г - 27 жніўня 1981г

Магілёўская вобласць, Краснапольскі раён, Высокі Борак

Дзіцячыя пісьменнікі, Пісьменнікі, Паэты

Беларускі паэт, перакладчык, журналіст. Першы верш апублікаваў у 1938 (газета «Чырвоная змена»). Аўтар ліра-эпічных паэм «Белы камень», «Кара», «Жураўліны бераг». Для дзяцей выдаў зборнікі вершаў. Напісаў кнігу пра народныя песні і іх выканаўцаў.

Чытаць далей

Пысін Аляксей Васілевіч беларускі дзіцячы пісьменнік, пісьменнік, паэт

Кудравец Анатоль Паўлавіч

1 студзеня 1936г - 8 мая 2014г

Магілёўская вобласць, Клічаўскі раён, Аколіца

Пісьменнік, Празаік, Сцэнарыст

Беларускі пісьменнік, перакладчык, кінасцэнарыст. Аўтар кнігі падарожных нарысаў «За чужымі далямі», сцэнарыяў мастацкіх фільмаў «Асеннія яблыкі», «Раданіца». На беларускую мову пераклаў «Падарожжы Гулівера» Дж. Свіфта.

Чытаць далей

Кудравец Анатоль Паўлавіч беларускі пісьменнік, празаік, сцэнарыст

Марціновіч Аркадзь Нічыпаравіч

10 сакавіка 1920г - 9 мая 2009г

Магілёўская вобласць, Глускі раён, Барбарова

Пісьменнікі, Паэты, Празаікі

Беларускі празаік, паэт. Выйшлі кнігі аповесцей і апавяданняў «Надзея», «Водгулле», «Прасека», «Панарама», «Сцюжа», раманы «Не шукай слядоў сваіх», «Груша на Голым Полі», зборнік вершаў «Чырвоныя парусы», аповесць для дзяцей «Неадкрыты востраў».

Чытаць далей

Марціновіч Аркадзь Нічыпаравіч беларускі пісьменнік, паэт, празаік
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(