Беларускі журналіст, пісьменнік, гісторык, энцыклапедыст, член Саюза беларускіх пісьменнікаў, правадзейны член міжнароднага ПЭН-клуба. Даследчык рэпрэсій савецкіх уладаў на Беларусі.
Біяграфія
Пляменнік Валерыя Маракова. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (1984), працаваў на Мінскім заводзе ЭВМ. З 1987 інжынер-электроншчык на доследна-вытворчым прадпрыемстве па вырабу ўнікальных фізічных прыбораў і абсталявання АН СССР, інш. установах. З 1999 літ. супрацоўнік газеты «Голас Радзімы». З 2001 на творчай рабоце.
Літаратурная дзейнасць
Першае апавяданне «Яблыня» надрукаваў у газеце «ЛіМ» (1998). Публікаваў нарысы аб жыцці рэпрэсаваных беларускіх пісьменнікаў, вострасюжэтныя апавяданні ў рэспубліканскім перыядычным друку (час. «Полымя», «Маладосць», «Крыніца», «Роднае слова», «Дзеяслоў», «Arche», «Беларусь», «Першацвет»; газ. «Советская Белоруссия», «Звязда», «Народная воля», «ЛіМ», «Наша ніва» і інш.). Даследуе лёс і мастацкую спадчыну рэпрэсаваных бел. пісьменнікаў. Напісаў кнігу пра жыццёвы і творчы шлях В. Маракова («В. Маракоў. Лёс. Хроніка. Кантэкст», 1999). Укладальнік даведніка «Вынішчэнне: рэпрэсаваныя беларускія літаратары» (2000), кнігі выбр. тв. В. Маракова і ўспамінаў пра яго «Рабінавая ноч» (2003), энцыклапед. даведніка ў 3 т. «Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. 1794—1991» (2002—2003). Аўтар кніг прозы пра сучаснікаў у няпросты час пераходнага грамадства, пра праблемы маралі, кахання, станаўлення рыначных адносін, развіцця малага бізнесу. Творы Маракова перакладзены на рускую, нямецкую і англійскую мовы. Чл. Саюза бел. пісьменнікаў (2001), Саюза бел. журналістаў (2001), Міжнар. ПЭН-клуба (2002). Лаўрэат прэміі імя Ф. Багушэвіча (2006).
Асабістыя погляды
У 2012-16 гг. вёў старонку ў Facebook, дзе выкладаў свае кароткія апавяданні на рускай мове, а таксама рабіў нататкі адносна злабадзённых падзей і генетыкі. У алегарычнай форме выказваў прыхільнасць заходнееўрапейскім каштоўнасцям і негатыўнае стаўленне да цяперашняй сітуацыі ў Расіі.
Хвароба
У пачатку 2016 г. Леанід Маракоў перажыў інсульт, а 23 верасня злёг з пухлінай галаўнога мозгу. Знаходзіўся ў цяжкім стане ў хоспісе. На яго лячэнне і дагляд у сацыяльных сетках збіралі грошы, так, С. А. Алексіевіч ахвяравала 1000 дол. ЗША, але згодна інфармацыі, апублікаванай дачкой пісьменніка Дыянай на яго ленце у Facebook 28 лістапада, гэтыя грошы яшчэ не былі пераданы членам сям'і. Памёр 17 снежня 2016 года. Пахаваны на Заходніх могілках 19 снежня 2016 г.
Бібліяграфія
- Валерый Маракоў. Лёс. Хроніка. Кантэкст. Мн., 1999.
- Вынішчэнне. Рэпрэсаваныя беларускія літаратары. Даведнік. Мн., 2000.
- Непамяркоўныя. Апавяданні. Мн., 2001.
- Непамяркоўныя — II. Апавяданні. Мн., 2001.
- Трое. Апавяданні. Мн., 2001.
- 100 мініяцюр. Пра жыццё, смерць і каханне. Мн., 2002.
- 100 миниатюр (перевод с белорусского языка). Мн., 2002.
- Рэпрэсаваныя беларускія літаратары. Энцыклапедычны даведнік у 2 тамах. Т. 1. Мн., 2002.
- Рэпрэсаваныя беларускія літаратары. Энцыклапедычны даведнік у 2 тамах. Т. 2. Мн., 2002.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Смаленск, 2003.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Смаленск, 2003. Т. 2.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Мн., 2004. Т. 3. Кніга 1.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Мн., 2005. Т. 3. Кніга 2.
- Толькі адна ноч. Мн., 2006.
- Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Т. 1. Мн., 2007.
- Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Т. 2. Мн., 2007.
- Ахвяры і карнікі. Даведнік. Мн., 2007.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 4. Кніга 1. Рэпрэсаваныя настаўнікі Беларусі. 1917—1954. Мн., 2007.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 4. Кніга 2. Рэпрэсаваныя настаўнікі Беларусі. 1917—1954. Мн., 2007.
- Непамяркоўныя — III. Трэцяя спроба. Раман у апавяданнях. Мн., 2007.
- Запісы забітага кантрабандыста. Апавяданні. Мн., 2008.
- Непримиримые. Третья попытка. Рассказы. Авторизованный перевод с белорусского языка. Мн., 2008.
- Яны не ведалі…. Апавяданні, запісы. Мн., 2009.
- 2Сшытак забітага кантрабандыста. Запісы. Мн., 2009.
- Рассказы: криминальные; о любви; убитого контрабандиста. Авторизованный перевод с белорусского языка. Мн., 2009.
- Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі. 1917—1964. Энцыклапедычны даведнік. Мн., 2009.
- Рэпрэсаваныя медыцынскія і ветэрынарныя работнікі Беларусі. 1920—1960. Мн., 2010.
- Непамяркоўныя. 2-е выданне, дапоўненае і перапрацаванае. Мн., 2012
- Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940. Кніга 1. Мн., 2013 (2012)
- Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940. Кніга 2. Мн., 2014
- Планъ губернскаго города Минска 1873 года [Карты] / Падрыхтаваны Л.Мараковым, Мн., 2015. (Дадатак да 2-томнага энцыклапедычнага даведніка «Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940.»)
- Планъ губернскаго города Минска 1888 года [Карты] / Падрыхтаваны Л.Мараковым, Мн., 2015. (Дадатак да 2-томнага энцыклапедычнага даведніка «Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940.»)
- План Мінска 1911 г. [Карты] / Падрыхтаваны Л.Мараковым, Мн., 2016. (Дадатак да 2-томнага энцыклапедычнага даведніка «Галоўная вуліца Мінска. 1880—1940.»)
Спампаваць ці купіць кнігі
Галоўная вуліца Мінска (1880-1940 гг.). Кніга 1
Галоўная вуліца Мінска (1880-1940 гг.). Кніга 2
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter