RU BE

Корбан Уладзімір Іванавіч

Корбан Уладзімір Іванавіч - беларускі байкапісец, дзіцячы пісьменнік, пісьменнік, сатырык

12 жніўня 1910г - 30 лістапада 1971г

Віцебская вобласць, Аршанскі раён, Барань

Байкапісец, Дзіцячы пісьменнік, Пісьменнік, Сатырык

Руск. Корбан Владимир Иванович

Беларускі літаратар, байкапісец. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1970).

Біяграфічныя звесткі

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Працаваў на заводах у Барані, Ленінградзе, Лідзе, Оршы. З канца 1946 года да студзеня 1948 года — дырэктар цвіковага завода ў Лідзе. З 1952 года працаваў у часопісе «Вожык», з 1967 — галоўны рэдактар.

Творчасць

Друкаваўся з 1946. Аўтар зборнікаў сатырычных і гумарыстычных вершаў, баек і вершаваных фельетонаў «Мы іх ведаем» (1950), «Байкі» (1953), «3 вецярком» (1957), «Гарачая прыпарка» (1959), «Не на сваім месцы» (1965), «Свінні ў рэпе» (1968), «Дзям’янаваюшка» (1970), «Выбранае» (1970) і інш., зборнікаў апавяданняў і гумарэсак «Да цешчы на бліны» (1963), «Дзядзькава крыўда» (1982). Аўтар кніг для дзяцей «Янка і санкі» (1957), «Пра жывёл і пра звяроў», «Учора, сёння і заўжды» (абедзве 1963), «Суседні двор» (1967) і інш. Яго творы вылучаюцца акгуальнасцю тэматыкі, сатырычнай вастрынёй, мастацкай прастатой. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы I. Крылова, Л. Украінкі, С. Алейніка, Т. Масэнкі і інш.

Прэміі і ўзнагароды

Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II ст., Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны».

Выбраная бібліяграфія

  • Шклянка чаю: Выбраше. Мн., 1970.
  • Выбранае. Мн., 1976.
  • Дзядзькава крыўда: Апавяданні, гумарэскі, турысцкія замалёўкі. Мн., 1982.
  • Не на сваім месцы: Байкі. Мн., 1990.
Калі вы заўважылі памылку ў тэксце, калі ласка, вылучыце яе і націсніце Ctrl+Enter
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(