19 лістапада 1915г - 28 лютага 1985г
Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, Лоеў
Географ, Тапаніміст, Навуковец
Руск. Жучкевич Вадим Андреевич
Беларускі вучоны-географ. Доктар геаграфічных навук (1971), прафесар (1972). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1977). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
У 1930 годзе скончыў сямігадовую школу, у 1932 годзе ПТВ. У 1932—1935 гг. працаваў на фабрыцы і вучыўся на рабфаку. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1939 годзе. Працаваў ва ўстановах асветы ва Усходне-Казахастанскай вобласці і Алтайскім краі. У 1940 годзе паступіў у аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1944—1945 гг. на фронце. У 1948 годзе скончыў завочную аспірантуру МДУ. З 1962 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1964 года дацэнт, з 1976 года загадчык кафедры фізічнай геаграфіі мацерыкоў і акіянаў геаграфічнага факультэта.
Займаўся тапанімікай, эканамічнай геаграфіяй. Даследаваў методыку выкладання геаграфіі. Аўтар «Кароткага тапанімічнага слоўніка Беларусі» (1974), падручнікаў для школ.
З 1975 года быў старшынёй Геаграфічнага таварыства БССР.
Сярод апублікаваных прац: