RU BE

Гісторыкі, якія нарадзіліся ў Віцебскай вобласці

Насевіч Вячаслаў Леанідавіч

20 ліпеня 1957г

Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Віцебск

Гісторык

Беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук. Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя Беларусі ў перыяд феадалізму, найперш праблема ўтварэння і тэрытарыяльнага фарміравання Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар каля 350 прац.

Чытаць далей

Насевіч Вячаслаў Леанідавіч беларускі гісторык

Абезгаўз Залман Еўнавіч

10 красавіка 1920г - 26 верасня 1988г

Віцебская вобласць, Лепельскі раён, Лепель

Гісторык

Беларускі гісторык. Кандыдат гістарычных навук. Даследаваў гісторыю рабочага класа Беларусі дарэвалюцыйнага перыяду.

Чытаць далей

Арлоў Уладзімір Аляксеевіч

25 жніўня 1953г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Полацк

Гісторык, Пісьменнік, Паэт, Празаік

Беларускі празаік, паэт, гісторык. Вядомасць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі. Аўтар шматлікіх кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ. Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў «Еўфрасіння Полацкая», «Полацкія лабірынты».

Чытаць далей

Арлоў Уладзімір Аляксеевіч беларускі гісторык, пісьменнік, паэт, празаік

Пушкін Ігар Аляксандравіч

22 мая 1964г

Віцебская вобласць, Аршанскі раён, Орша

Гісторык, Краязнаўца

Гісторык і краязнаўца Магілёва. Адзін з ініцыятараў і стваральнікаў Музея гісторыі горада Магілёва. Займаецца даследаваннем гісторыі і культуры Беларусі, горада Магілёва, нацыянальных меншасцей Беларусі ў XX ст., антысавецкага ўзброенага супраціву.

Чытаць далей

Пушкін Ігар Аляксандравіч беларускі гісторык, краязнаўца

Лысенка Пётр Фёдаравіч

16 верасня 1931г - 23 сакавіка 2020г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Зарачаны

Археолаг, Гісторык, Навуковец

Беларускі археолаг, доктар гістарычных навук, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь. Вывучаў курганы XI—XIII ст., старажытныя гарады: Тураў, Пінск, Слуцк, Клецк, Мазыр. Аўтар шэрага манаграфій і звыш 150 навуковых артыкулаў.

Чытаць далей

Лысенка Пётр Фёдаравіч беларускі археолаг, гісторык, навуковец

Шыбека Захар Васілевіч

30 ліпеня 1948г

Віцебская вобласць, Сенненскі раён, Асінаўка

Гісторык

Беларускі гісторык. Даследуе Мінск 2й паловы ХІХ — пачатка ХХ ст., гарады Беларусі 1861—1904 гадоў, беларускі нацыянальны рух ХІХ-ХХ ст. Мае больш за 200 навуковых публікацый. Праца па гісторыі Беларусі ХІХ-ХХ ст. адзначана прэміяй імя Ф.Багушэвіча.

Чытаць далей

Шыбека Захар Васілевіч беларускі гісторык

Анішчанка Яўген Канстанцінавіч

27 кастрычніка 1955г - 16 мая 2021г

Віцебская вобласць, Аршанскі раён, Бранцава

Гісторыкі, Навукоўцы

Беларускі гісторык. Даследаваў гісторыю падзелаў Рэчы Паспалітай і іншыя тэмы па гісторыі Беларусі XVIII—XIX стст. З’яўляецца аўтарам 27 кніг і больш за 400 навуковых артыкулаў. Адзін з арганізатараў ГА «Асацыяцыя свабодных беларускіх гісторыкаў».

Чытаць далей

Анішчанка Яўген Канстанцінавіч беларускі гісторык, навуковец

Даўгяла Дзмітрый Іванавіч

1 лістапада 1868г - 1942г

Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, Казьяны

Археограф, Гісторык

Беларускі гісторык, класік беларускай археаграфіі. Аўтар прац па гісторыі гарадоў і мястэчак Беларусі: Барысава, Веткі, Мінска, Лепеля, Оршы. Даследаваў гісторыю Полацкага, Барысаўскага, Свіслацкага і Аршанскага замкаў.

Чытаць далей

Даўгяла Дзмітрый Іванавіч беларускі археограф, гісторык

Варонін Васіль Аляксеевіч

6 снежня 1971г

Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, Дзёрнавічы

Археолаг, Гісторык

Беларускі гісторык-медыевіст. Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя Беларусі эпохі Вялікага Княства Літоўскага (13-16 стст.). Займаецца археаграфічнай дзейнасцю. Аўтар шэрагу артыкулаў, рэцэнзій, тэзісаў. Чытае курсы гісторыі Беларусі.

Чытаць далей

Варонін Васіль Аляксеевіч беларускі археолаг, гісторык
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(