RU BE

Вядомыя беларусы народжаныя ў кастрычніку

Станюта Міхаіл Пятровіч

1 кастрычніка 1881г - 2 студзеня 1974г

Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, Чэрвень

Графік, Жывапісец, Пейзажыст, Партрэтыст, Мастак

Беларускі жывапісец, педагог. Працаваў у станковым жывапісе (тэматычная карціна, партрэт, пейзаж, нацюрморт), графіцы. Сюжэтна-тэматычныя карціны вызначаюцца актуальнасцю тэматыкі, выразнасцю кампазіцыі і малюнка, абагульненасцю формы.

Чытаць далей

Сабаленка Раман Карпавіч

2 кастрычніка 1907г - 13 мая 1975г

Гомельская вобласць, Брагінскі раён, Сабалі

Пісьменнік, Паэт, Празаік, Публіцыст

Беларускі празаік, паэт, публіцыст. Выдаў зборнікі вершаў «З родных крыніц» і «Мая эстафета». Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Жменя зярнят», «Сустрэчы», кнігі нарысаў аб дзеячах беларускай літаратуры і культуры «Колерамі вясёлкі».

Чытаць далей

Буслаева Вераніка Аляксандраўна

3 кастрычніка 1978г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Акцёр, Драматург, Рэжысёр

Беларуская тэатральная актрыса, тэатральны рэжысёр і драматург. Рэжысёрскім дэбютам стаў спектакль «Усе мышы любяць цырк», пастаўлены ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. Выкладала сцэнічную мову у школе № 27 Мінска з тэатральным ухілам.

Чытаць далей

Бельская Вольга Іванаўна

6 кастрычніка 1979г

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Брэст

Мастак

Беларуская мастачка. Пераможца мастацка-паэтычнага конкурса «Ілюстрацыя». Лаўрэат прэміі «GOLDEN ARIFIS». Публікуе работы ў віртуальных галерэях. Работы знаходзяцца ў прыватных калекцыях Беларусі, Расіі, Чэхіі, Ізраіля.

Чытаць далей

Пташнікаў Іван Мікалаевіч

7 кастрычніка 1932г - 28 ліпеня 2016г

Мінская вобласць, Лагойскі раён, Задроздзе

Пісьменнік, Празаік

Беларускі пісьменнік. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа за аповесць «Найдорф». Аўтар раманаў «Чакай у далёкіх Грынях», «Мсціжы», «Алімпіяда», аповесцей «Лонва», «Тартак», «Найдорф», шматлікіх апавяданняў.

Чытаць далей

Шыпіла Яўген Патафеевіч

7 кастрычніка 1943г - 28 лістапада 1999г

Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, Відокі

Акцёр, Артыст

Беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі. Значныя ролі стварыў у беларускім нацыянальным рэпертуары: дзед Курыла («Сымон-музыка» паводле Я. Коласа), Іван Швед («Таблетку пад язык» А. Макаёнка), Несцерка («Несцерка» B. Вольскага). Здымаўся ў кіно.

Чытаць далей

Эдзі Агняцвет

11 кастрычніка 1913г - 17 ліпеня 2000г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Паэт

Беларуская паэтэса. Пісала пераважна для дзяцей. Аўтар лібрэта опер для дзяцей «Джанат», «Марынка». Пераклала на беларускую мову кнігі П. Ж. Беранжэ «Выбраныя песні», «Краіна Паэмія», А. Экзюперы «Маленькі прынц», Г. Апалінэра «Зямны акіян» і інш.

Чытаць далей

Драздовіч Язэп Нарцызавіч

13 кастрычніка 1888г - 15 верасня 1954г

Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, Пунькі

Археолаг, Пісьменнік, Скульптар, Мастак, Этнограф

Беларускі мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог, пісьменнік. Адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Запісваў фальклор і апрацоўваў для слоўнікаў народную лексіку.

Чытаць далей

Жыркевіч Міхаіл Іванавіч

13 кастрычніка 1899г - 13 жніўня 1984г

Магілёўская вобласць, Крычаўскі раён, Залесавічы

Мовазнавец

Беларускі мовазнавец, заслужаны дзеяч навукі БССР. Вядомы перш за ўсё як аўтар і суаўтар падручнікаў па беларускай мове для сярэдніх школ. Выступаў у друку з артыкуламі пра удасканаленне беларускага правапісу, развіццё беларускага мовазнаўства.

Чытаць далей

Бабарэка Адам Антонавіч

14 кастрычніка 1899г - 10 кастрычніка 1938г

Мінская вобласць, Капыльскі раён, Слабада-Кучынка

Драматург, Літаратуразнавец, Паэт, Празаік

Беларускі літаратуразнавец, кpытык, празаік, паэт, філосаф. У 1925 выдаў кнігу прозы «Апавяданні». Пасля яе выхаду пісаў пераважна літатурна-крытычныя артыкулы. Распрацоўваў метадалагічныя пытанні літаратуразнаўства і эстэтыкі.

Чытаць далей

Алесь Салагуб

18 кастрычніка 1906г - 17 мая 1934г

Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, Зарудзічы

Пісьменнік, Паэт

Беларускі паэт. Друкаваўся з 1925 года, у 1929 г. у Мінску выйшаў зборнік вершаў «Лукішкі». У 1961 годзе ў часопісе «Полымя» апублікаваны яго «Лукішскі дзёньнік».

Чытаць далей

Вышалескі Сяргей Мікалаевіч

20 кастрычніка 1874г - 14 студзеня 1958г

Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, Обаль

Ветэрынар, Навуковец, Эпізаатолаг

Навуковец-эпізаатолаг. распрацаваў методыку вырабу сібірскаязвавых вакцын на агары, абгрунтаваў і ўкараніў метад камбінацыйных прышчэпак супраць сібірскай язвы. Апублікаваў каля 100 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфіі.

Чытаць далей

Кудзіненка Андрэй Анатолевіч

20 кастрычніка 1971г

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Брэст

Кінарэжысёр, Рэжысёр

Беларускі кінарэжысёр. Уладальнік прыза «За найлепшы дэбют» на фестывалі «Літаратура і кіно», «За найлепшы эксперыментальны фільм» на MediaWave’ 99. Быў членам журы кінафестывалю беларускага кіно «Bulbamovie». Куратар праекту «Хронотопь».

Чытаць далей

Лепешаў Іван Якаўлевіч

23 кастрычніка 1924г - 12 кастрычніка 2014г

Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, Іскозы

Навуковец, Філолаг

Беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук. Аўтар 520 навуковых, навукова-метадычных публікацый, працы «Литературно-краеведческий кружок», больш як 40 кніг. Праводзіў даследаванні ў сферы фразеалогіі, якой аўтар прысвяціў больш як 10 кніг.

Чытаць далей

Тураў Віктар Цімафеевіч

25 кастрычніка 1936г - 31 кастрычніка 1996г

Магілёўская вобласць, Магілёўскі раён, Магілёў

Рэжысёры, Сцэнарысты

Беларускі кінарэжысёр і сцэнарыст. Народны артыст Беларусі. Этапнымі работамі былі экранізацыі «Палескай хронікі» Мележа «Людзі на балоце», «Подых навальніцы». Мастацкія стужкі неаднаразова атрымлівалі ўзнагароды на ўсесаюзных і замежных фестывалях.

Чытаць далей

Сыс Анатоль Ціханавіч

26 кастрычніка 1959г - 4 мая 2005г

Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, Гарошкаў

Паэты

Беларускі паэт. Разам з А.Бяляцкім і інш. стварыў Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Культавы беларускі паэт канца ХХ ст. Яго паэзія, грамадзянянская і творчая пазіцыя аказалі вялікі ўплыў на тагачаснае пакаленне беларускіх паэтаў.

Чытаць далей

Анішчанка Яўген Канстанцінавіч

27 кастрычніка 1955г - 16 мая 2021г

Віцебская вобласць, Аршанскі раён, Бранцава

Гісторыкі, Навукоўцы

Беларускі гісторык. Даследаваў гісторыю падзелаў Рэчы Паспалітай і іншыя тэмы па гісторыі Беларусі XVIII—XIX стст. З’яўляецца аўтарам 27 кніг і больш за 400 навуковых артыкулаў. Адзін з арганізатараў ГА «Асацыяцыя свабодных беларускіх гісторыкаў».

Чытаць далей

Бокуць Барыс Васільевіч

27 кастрычніка 1926г - 15 сакавіка 1993г

Мінская вобласць, Уздзенскі раён, Сакольшчына

Навуковец, Фізік

Беларускі фізік-тэарэтык. Ім былі распрацаваны метады карэктнага рашэння межавых задач пры разглядзе гіратропных крышталёў натуральнага паходжання. Аўтар каля 200 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій, 20 вынаходстваў.

Чытаць далей

Міхась Даніленка

28 кастрычніка 1922г - 22 лютага 2019г

Гомельская вобласць, Лоеўскі раён, Ястрабка

Пісьменнікі

Беларускі пісьменнік. Аўтар зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Мая песня», «Майская навальніца», «Наваселле» (апавяданні і нарысы), «Наш дом», «Журлівіца», «Родная зямля»; кніг прозы для дзяцей «Вернасць слову», «Зачараваны гарлачык» і інш.

Чытаць далей

Казак Мікалай Станіслававіч

29 кастрычніка 1945г

Мінская вобласць, Уздзенскі раён, Дзешчанка

Навуковец, Фізік

Савецкі і беларускі фізік. Аўтар каля 200 навуковых прац і 31 вынаходкі. Унёс уклад у вывучэнне і павышэнне эфектыўнасці працэсаў перабудовы частоты лазернага выпраменьвання ў крышталях.

Чытаць далей

Буглоў Яўген Данілавіч

29 кастрычніка 1924г

Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, Стрыжанёва

Медык, Навуковец

Вучоны ў галіне паталагічнай фізіялогіі. Буглову належаць навуковыя працы па функцыянальных сувязях страўнікава-кішэчнага тракту і печані, стабілізацыі донарскай крыві з дапамогай фасфатаў цэлюлозы. Мае 11 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў.

Чытаць далей

Шпілеўскі Павел Міхайлавіч

31 кастрычніка 1823г - 17 кастрычніка 1861г

Мінская вобласць, Любанскі раён, Шыпілавічы

Публіцыст, Фалькларыст, Этнограф

Беларускі этнограф, фалькларыст, пісьменнік. Вывучаў гісторыю, побыт, вусную народную творчасць і мову беларусаў. Аўтар зборніка «Беларускія прыказкі», апавяданняў «Нарысы польскіх звычаяў», дзіцячай аповесці «Цыганё», серыі апавяданняў.

Чытаць далей

Міхайла Грамыка

31 кастрычніка 1885г - 30 чэрвеня 1969г

Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён, Чорнае

Геолаг, Пісьменнік, Паэт, Навуковец

Беларускі пісьменнік, вучоны-геолаг, педагог. Распрацоўваў беларускую навуковую тэрміналогію у галіне геаграфіі, геалогіі, грунтоў і хіміі. Адным з першых браў удзел у пошуках нафты на Палессі. Выйшлі кнігі паэзіі «Плынь» і «Дзве паэмы».

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(