RU BE

Мастакі, якія нарадзіліся ў Мінскім раёне

Анемпадыстаў Міхаіл Уладзіміравіч

16 сакавіка 1964г - 23 студзеня 2018г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Дызайнер, Паэт, Мастак

Беларускі мастак, дызайнер, паэт, мастацтвазнавец. Стаў аўтарам ілюстрацый для кнігі С. Вітушкі «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі». Аўтар альбомных вокладак для CD-дыскаў гурта «N.R.M.». Быў адным з актыўных стваральнікаў беларускай рок-паэзіі.

Чытаць далей

Анемпадыстаў Міхаіл Уладзіміравіч беларускі дызайнер, паэт, мастак

Тумеля Міхаіл Браніслававіч

18 лютага 1963г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Аніматар, Рэжысёр, Сцэнарыст, Мастак

Вядомы беларускі рэжысёр, аніматар, мастак і сцэнарыст. Працаваў расфарбоўшчыкам фаз на м/ф «Вам старт» і прарысоўшчыкам на м/ф «Ковбойские игры». Супрацоўнічае са студыямі «Пилот», «Панорама». Здымаўся ў дакументальных серыялах.

Чытаць далей

Тумеля Міхаіл Браніслававіч беларускі аніматар, рэжысёр, сцэнарыст, мастак

Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч

8 чэрвеня 1896г - 1947г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Графік, Жывапісец, Мастак, Этнограф

Беларускі жывапісец, графік, этнограф. Адзін з першых беларускіх мастакоў, хто звярнуўся да нацыянальнай тэматыкі. Працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу і акварэлі, працаваў у кніжнай графіцы. Вялікую значнасць маюць замалёўкі народнай вопраткі.

Чытаць далей

Філіповіч Міхаіл Мацвеевіч беларускі графік, жывапісец, мастак, этнограф

Данцыг Май Вольфавіч

27 красавіка 1930г - 26 сакавіка 2017г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Жывапісец, Мастак

Беларускі жывапісец. Народны мастак Беларусі. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. З твораў манументальнага жывапісу: мазаічнае пано «Партызанскі паход» у кінатэатры «Партызан», мазаіка ў гасцініцы «Юбілейная» ў Мінску.

Чытаць далей

Данцыг Май Вольфавіч беларускі жывапісец, мастак

Лявон Вольскі

14 верасня 1965г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Гітарыст, Музыка, Паэт, Празаік, Мастак

Беларускі музыкант, літаратар, мастак, вядучы. Заснавальнік «Мроі», N.R.M. і «Крамбамбулі». Таксама граў і спяваў у гуртах «Новае Неба» і «Zet». Уладальнік шматлікіх музычных узнагарод. Аўтар зборнікаў паэзіі «Калідор», «Фотаальбом».

Чытаць далей

Лявон Вольскі беларускі гітарыст, музыка, паэт, празаік, мастак

Валера Песін

30 чэрвеня 1963г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Графік, Жывапісец, Мастак

Сучасны беларускі мастак-нонканфарміст. Працуе ў станковым жывапісе і графіцы. Жыве ў Мінску і Маскве. Удзельнік калектыўных выставак у Расіі, Польшчы, Германіі, Галандыі, Іспаніі.

Чытаць далей

Валера Песін беларускі графік, жывапісец, мастак

Кудрэвіч Раіса Уладзіміраўна

1 красавіка 1919г - 18 мая 2000г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Графік, Жывапісец, Пейзажыст, Партрэтыст, Мастак

Беларускі жывапісец і графік. Народны мастак Беларусі. Працавала ў станковым жывапісе ў жанрах карціны, партрэта, пейзажу, нацюрморта. Асноўныя творы: палотны «Майскі дожджык», «Рудабельская рэспубліка»; шэраг нацюрмортаў.

Чытаць далей

Кудрэвіч Раіса Уладзіміраўна беларускі графік, жывапісец, пейзажыст, партрэтыст, мастак

Ціхановіч Генрых Яўгенавіч

28 мая 1937г - 29 снежня 2000г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Графік, Жывапісец, Мастак

Беларускі мастак – жывапісец, графік, майстар экслібрыса. Быў зацікаўлены тэмамі гістарычнага і сацыяльнага характару, стварыў драматычны свет вобразаў, уводзіў у кампазіцыю фантастычныя пласты, ствараў метафарычную прастору.

Чытаць далей

Ціхановіч Генрых Яўгенавіч беларускі графік, жывапісец, мастак

Ахрэмчык Іван Восіпавіч

16 снежня 1903г - 9 сакавіка 1971г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Жывапісец, Мастак

Беларускі савецкі жывапісец. Народны мастак БССР. Працаваў у галіне партрэта, тэматычнай карціны, пейзажа, манументальнага мастацтва. Адзін з першых у беларускім жывапісе звярнуўся да тэмах сацыялістычнага будаўніцтва, станаўлення Савецкай улады.

Чытаць далей

Ахрэмчык Іван Восіпавіч беларускі жывапісец, мастак

Аракчэева Аксана Барысаўна

24 сакавіка 1963г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Аніматар, Графік, Жывапісец, Мастак

Беларуская мастачка, педагог. Асноўныя творы: цыкл «Казкі лета», дыптых «Мой Мінск», «Гаспадыня Зіма», «Паненка Восень», трыпціх «Сланечнікі», палотны з цыклу «Нам засталася спадчына», цыкл «Мінскія вокны». Аформіла больш за 50 кніг.

Чытаць далей

Аракчэева Аксана Барысаўна беларускі аніматар, графік, жывапісец, мастак

Астаповіч Аркадзь Антонавіч

18 верасня 1896г - 21 верасня 1941г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Графік, Мастак

Беларускі мастак-графік. Майстар лірычнага пейзажу ў даваеннай беларускай графіцы. Зрабіў значны ўклад у развіццё графічнага пейзажу. Аўтар графічных работ (пейзажаў, партрэтаў, кампазіцый).

Чытаць далей

Астаповіч Аркадзь Антонавіч беларускі графік, мастак

Стальмашонак Уладзімір Іванавіч

6 лютага 1928г - 7 чэрвеня 2013г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Жывапісец, Мастак

Беларускі мастак, педагог. Народны мастак БССР. Аўтар партрэтаў Якуба Коласа, Рыгора Шырмы, Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага. У Мінску ім створаны вітраж для станцыі метро «Плошча Перамогі», мазаікі на станцыі «Маскоўская».

Чытаць далей

Стальмашонак Уладзімір Іванавіч беларускі жывапісец, мастак

Бараноўскі Анатоль Васільевіч

9 мая 1937г - 31 студзеня 2017г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Жывапісец, Мастак

Беларускі мастак-жывапісец, педагог. Працаваў у розных жанрах, але найбольш адметна — у пейзажы. Творчасць была прадстаўлена ў Англіі, Польшчы, Германіі, Бельгіі, Швейцарыі, Францыі. Асобе мастака быў прысвечаны шэраг тэлеперадач і фільмаў.

Чытаць далей

Бараноўскі Анатоль Васільевіч беларускі жывапісец, мастак

Волкаў Сяргей Анатолевіч

18 сакавіка 1942г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Акварэліст, Графік, Мастак

Беларускі мастак-графік. Працуе ў кніжнай і станковай графіцы, у тэхніках акварэлі, малюнка, літаграфіі, шаўкаграфіі. Аформіў звыш 200 кніг у беларускіх і расійскіх выдавецтвах. Стварыў шэраг станковых серый, больш за сто плакатаў.

Чытаць далей

Волкаў Сяргей Анатолевіч беларускі акварэліст, графік, мастак

Карачун Юрый Аляксандравіч

27 снежня 1931г - 11 чэрвеня 1997г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Графік, Мастацтвазнавец, Мастак

Беларускі мастак-графік, мастацтвазнаўца. Аўтар-складальнік альбомаў «Янка Купала ў творчасці мастакоў» і «Якуб Колас у творчасці мастакоў», аўтарам кнігі пра народнага мастака БССР Яўгена Зайцава. Асноўныя працы: малюнкі «Сосны», «Гурзуф».

Чытаць далей

Карачун Юрый Аляксандравіч беларускі графік, мастацтвазнавец, мастак

Міхалап Мікалай Пракопавіч

28 красавіка 1886г - 29 снежня 1979г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Кераміст, Мастак

Беларускі мастак-кераміст. Пакінуў вялікую творчую спадчыну. Унікальная калекцыя ганчарных вырабаў, сабраная Мікалаем Міхалапам падчас даследчых этнаграфічных паездак па Беларусі, цяпер захоўваецца ў Музеі старажытнабеларускай культуры.

Чытаць далей

Міхалап Мікалай Пракопавіч беларускі кераміст, мастак

Тоўсцік Уладзімір Антонавіч

24 чэрвеня 1949г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Мастак

Беларуcкі мастак. Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь. Пастаянны ўдзельнік рэспубліканскіх, усесаюзных і замежных выстаў. Лаўрэат прэміі місіі ААН у Беларусі «Хабітат-II».

Чытаць далей

Тоўсцік Уладзімір Антонавіч беларускі мастак
© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(