RU BE

Вядомыя беларусы народжаныя ў ліпені

Барышэўскі Уладзімір Рыгоравіч

1 ліпеня 1940г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Навуковец, Фізік

Беларускі вучоны-фізік, Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь. Аўтар двух адкрыццяў СССР у галіне ядзернай фізікі. Заснавальнік і кіраўнік навуковай школы «Ядзерная оптыка палярызаваных асяроддзяў». Аўтар больш чым 200 навуковых публікацый.

Чытаць далей

Пашкевіч Алаіза Сцяпанаўна

3 ліпеня 1876г - 5 лютага 1916г

Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, Стары Двор

Акцёр, Пісьменнік, Паэт, Празаік

Беларуская паэтка, грамадская дзеячка, публіцыстка. Пяру Цёткі належаць кніжкі і падручнікі для дзяцей. Пісала публіцыстычныя артыкулы і нарысы, даследаванні па гісторыі беларускага тэатра. Спадчына Цёткі — вялікі набытак нацыянальнай культуры.

Чытаць далей

Купрэйчык Віктар Давыдавіч

3 ліпеня 1949г - 22 мая 2017г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Гросмайстар,

Беларускі шахматыст, гросмайстар. У складзе студэнцкай зборнай каманды СССР пераможца чэмпіянатаў свету 1968, 1969 і 1974. Паспяхова выступіў у шэрагу буйных міжнародных спаборніцтваў. Паспяхова праявіў сябе як трэнер і арганізатар.

Чытаць далей

Людміла Рублеўская

5 ліпеня 1965г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Пісьменнік, Паэт, Празаік

Беларуская паэтка, пісьменніца, літаратурны крытык, драматург, перакладчыца, журналістка. Дэбютавала вершам у 1983 годзе ў газеце «Знамя юности». Пры газеце «Літаратура і мастацтва» стварыла літаратурную суполку «Літаратурны квартал».

Чытаць далей

Янка Лучына

6 ліпеня 1851г - 16 ліпеня 1897г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Паэт

Беларускі паэт. Як беларускі паэт ён дэбютаваў у друку ў 1889 годзе у газеце «Минский листок» вершам «Вясновай парой». Беларускамоўная творчасць, якая дайшла да нас, колькасна нешматлікая: 14 арыгінальных вершаў і пяць перакладаў.

Чытаць далей

Янка Купала

7 ліпеня 1882г - 28 чэрвеня 1942г

Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, Вязынка

Пісьменнік, Паэт, Публіцыст

Беларускі паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, класік беларускай літаратуры, адзін з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы. Народны паэт Беларусі. З 1944 года дзейнічае Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы.

Чытаць далей

Марк Шагал

7 ліпеня 1887г - 28 сакавіка 1985г

Віцебская вобласць, Лёзненскі раён, Лёзна

Графік, Жывапісец, Паэт, Мастак

Беларускі і французскі мастак. Адзін з самых вядомых прадстаўнікоў мастацкага авангарда XX стагоддзя. Апроч графікі і жывапісу займаўся таксама сцэнаграфіяй, пісаў вершы на ідышы.

Чытаць далей

Дубейкаўскі Лявон Іванавіч

7 ліпеня 1869г - 6 лістапада 1940г

Магілёўская вобласць, Мсціслаўскі раён, Дубейкава

Архітэктар, Інжынер, Паэт

Беларускі палітычны і грамадскі дзеяч, паэт, інжынер-будаўнік, архітэктар. Займаўся архітэктурна-будаўнічымі работамі, між іншым праектаваў царкву ў Відзах і касцёл у Дрысвятах.

Чытаць далей

Пётра Сергіевіч

10 ліпеня 1900г - 1 лістапада 1984г

Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, Стаўрова

Графік, Жывапісец, Мастак

Беларускі жывапісец і графік, мастак-манументаліст. Значнае месца ў творчасці займала купалаўская тэма: «А хто там ідзе?», «Званар», «А ты, сіраціна, жыві», «Гусляр» і інш. Працаваў таксама ў станковай і кніжнай графіцы.

Чытаць далей

Цыбульскі Міхаіл Леанідавіч

10 ліпеня 1961г

Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Віцебск

Жывапісец, Мастацтвазнавец, Мастак

Беларускі мастацтвазнавец, жывапісец. Даследуе праблемы тэорыі і гісторыі мастацтва, паэтыку і стылістыку беларускага мастацтва. Аўтар раздзелаў у «Гісторыі беларускага мастацтва».

Чытаць далей

Анікейчык Анатоль Аляксандравіч

11 ліпеня 1932г - 3 лютага 1989г

Мінская вобласць, Барысаўскі раён, Барысаў

Скульптар

Беларускі скульптар. Шырока вядомы пераважна як скульптар-манументаліст, прымаў удзел у стварэнні вядомых манументальных ансамбляў: помніка Янку Купалу ў Мінску, мемарыяльных комплексаў «Прарыў» на Ушаччыне і «Праклён фашызму» ў Докшыцкім раёне.

Чытаць далей

Абецэдарскі Лаўрэнцій Сямёнавіч

12 ліпеня 1916г - 6 ліпеня 1975г

Магілёўская вобласць, Горацкі раён, Горкі

Гісторыкі

Беларускі гісторык. Вывучаў пытанні беларуска-рускіх сацыяльна-эканамічных, культурных і палітычных адносін другой паловы XVI—XVII ст. Увёў у навуковы абарот вялікі аб'ём раней не разгляданых гістарычных крыніц. Апублікавана каля 50 навуковых прац.

Чытаць далей

Ціхановіч Аляксандр Рыгоравіч

13 ліпеня 1952г - 28 студзеня 2017г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Акцёр, Спявак

Беларускі эстрадны спявак. Заслужаны артыст Беларусі, Народны артыст Беларусі. З 1971 года ў Беларускай філармоніі, саліст ВІА «Верасы». Аўтар папулярных эстрадных песень.

Чытаць далей

Алесь Астапенка

14 ліпеня 1920г - 20 ліпеня 1970г

Гомельская вобласць, Кармянскі раён, Сырская Буда

Літаратуразнавец, Паэт

Беларускі паэт, літаратуразнавец. Аўтар зборнікаў паэзіі «Выпрабаванне», «Дзень маёй Радзімы», «Сэрца спявае». Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Перакладаў на беларускую мову творы украінскіх, нямецкіх паэтаў, а таксама грузінскія казкі.

Чытаць далей

Пруднікаў Павел Іванавіч

14 ліпеня 1911г - 16 сакавіка 2000г

Магілёўская вобласць, Клімавіцкі раён, Стары Дзедзін

Пісьменнікі, Паэты, Празаікі

Беларускі пісьменнік. Пісаў на тэму сталінскіх рэпрэсій. Аповесці маюць аўтабіяграфічны характар. За кнігу «За калючым дротам» быў узнагароджаны прэміяй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

Чытаць далей

Апанасевіч Павел Андрэевіч

14 ліпеня 1929г

Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, Стараселле

Навуковец, Фізік

Беларускі фізік. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь. Навуковыя працы звязаны з лазернай фізікай. Унёс вялікі ўклад у распрацоўку тэорыі параметрычнага рассейвання святла (у прыватнасці, чатырохфатоннага) і звароту хвалевага фронту.

Чытаць далей

Пракапчук Андрэй Якаўлевіч

16 ліпеня 1896г - 13 красавіка 1970г

Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, Чамяры

Дэрматавенеролаг, Медык, Навуковец

Беларускі дэрматавенеролаг. Заснавальнік беларускай школы дэрматавенеролагаў. Абгрунтаваў новыя метады дыягностыкі і лячэння скурных хвароб. Ужыў радыеактыўныя ізатопы і стэроідныя гармоны пры лячэнні скурных хвароб. Аўтар звыш 230 навуковых прац.

Чытаць далей

Русілка Вольга Іванаўна

17 ліпеня 1959г

Гродзенская вобласць, Шчучынскі раён, Бершты

Літаратуразнаўцы, Паэты

Беларуская паэтэса, літаратуразнавец, педагог. Вывучае жанрава-стылявую эвалюцыю сучаснай беларускай паэзіі. Аўтар кніг паэзіі "Табе", "Ажына", "В.І.Р", "Сцежка, сцежачка, сцяжынка".

Чытаць далей

Барыс Пятровіч

17 ліпеня 1959г

Гомельская вобласць, Хойніцкі раён, Вялікі Бор

Пісьменнікі

Беларускі пісьменнік, празаік. Яскравы прадстаўнік экзістэнцыялізму ў сучаснай беларускай літаратуры. Творы перакладзеныя на англійскую, французскую, нямецкую, рускую, польскую, чэшскую, балгарскую, славацкую, літоўскую, украінскую і іншыя мовы.

Чытаць далей

Насевіч Вячаслаў Леанідавіч

20 ліпеня 1957г

Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Віцебск

Гісторык

Беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук. Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя Беларусі ў перыяд феадалізму, найперш праблема ўтварэння і тэрытарыяльнага фарміравання Вялікага Княства Літоўскага. Аўтар каля 350 прац.

Чытаць далей

Гальяш Леўчык

20 ліпеня 1880г - 1944г

Гродзенская вобласць, Слонімскі раён, Слонім

Літаратуразнаўцы, Паэты

Беларускі паэт, беларусазнавец, публіцыст, перакладчык, музыкант. Выдаў зборнік вершаў «Чыжык беларускі». Выступаў як публіцыст, гумарыст і сатырык (друкаваўся ў часопісах «Авадзень», «Маланка»). Супрацоўнічаў з дзіцячым часопісам «Заранка».

Чытаць далей

Булахаў Міхаіл Гапеевіч

22 ліпеня 1919г - 5 мая 2012г

Магілёўская вобласць, Горацкі раён, Маслакі

Лінгвіст, Навуковец

Беларускі мовазнавец. Кавалер ордэна Францыска Скарыны. Працы вучонага (больш за 300) у галіне мовазнаўства ахопліваюць праблемы сучаснай мовы, гісторыі мовы і ўзаемадзеяння беларускай мовы з іншымі славянскімі мовамі на розкых этапах іх развіцця.

Чытаць далей

Ляшук Алег Васілевіч

22 ліпеня 1949г

Брэсцкая вобласць, Брэсцкі раён, Брэст

Архітэктары

Беларускі архітэктар. Працаваў галоўным архітэктарам Брэста. Асноўныя працы ў Брэсце: будынкі дзіцячага сада-ясляў з плавальным басейнам на вуліцы Герояў абароны Брэсцкай крэпасці, дзіцячага кафэ «Казка», аблвыканкама, аэравакзала.

Чытаць далей

Анатоль Астрэйка

24 ліпеня 1911г - 23 жніўня 1978г

Мінская вобласць, Капыльскі раён, Пясочнае

Дзіцячы пісьменнік, Пісьменнік, Паэт, Сатырык

Беларускі паэт, паэт-песеннік. Першы зборнік вершаў «Слава жыццю» выдадзены ў 1940. Перакладаў творы пісьменнікаў народаў СССР на беларускую мову. Аўтар тэкстаў многіх беларускіх песень. Выйшлі кнігі паэзіі «Крамлёўскія зоры», «Добры дзень».

Чытаць далей

Гарбук Генадзь Міхайлавіч

24 ліпеня 1934г - 7 лютага 2018г

Віцебская вобласць, Ушацкі раён, Глыбачка

Акцёр

Беларускі акцёр тэатра і кіно. Працаваў у Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы. Народны артыст Беларусі. Найбольш яркія характары стварыў у нацыянальным рэпертуары. Здымаецца ў тэлевізійных пастаноўках.

Чытаць далей

Смольскі Дзмітрый Браніслававіч

25 ліпеня 1937г - 29 верасня 2017г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Кампазітары

Беларускі кампазітар. Музыка Д. Смольскага з поспехам гучала ў многіх краінах свету (Германія, Францыя, Італія, ЗША), а CD з запісамі яго сімфоній, выдадзены брытанскай фірмай «Алімпія», быў прызнаны лепшым на конкурсе кампакт-дыскаў у ЗША ў 1992 г.

Чытаць далей

Левін Леанід Мендэлевіч

25 ліпеня 1936г - 1 сакавіка 2014г

Мінская вобласць, Мінскі раён, Мінск

Архітэктар

Беларускі архітэктар. Лаўрэат шматлікіх прэстыжных конкурсаў і аглядаў архітэктурных прац. Адзін з аўтараў мемарыяльнага комплексу «Хатынь». Аўтар станцый Мінскага метрапалітэна «Плошча Леніна» і «Няміга».

Чытаць далей

Бязлепкіна Аксана Пятроўна

26 ліпеня 1981г

Гомельская вобласць, Гомельскі раён, Гомель

Літаратуразнаўцы, Пісьменнікі

Беларуская пісьменніца, літаратуразнаўца, крытык. Кірункі навуковай дзейнасці: беларуская літаратура 19—20 ст., параўнальнае літаратуразнаўства. Даследчыца і аўтар беларускага дэтэктыва. Лаўрэат прэміі «Залатая літара—2003».

Чытаць далей

Крываблоцкая Галіна Пятроўна

26 ліпеня 1953г

Віцебская вобласць, Докшыцкі раён, Янкі

Мастак

Беларускі мастак. Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Удзельніца мастацкіх выставак з 1976 г. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Літаратурным музеі Я. Купалы, у прыватных зборах у ЗША, Індыі, Германіі і інш.

Чытаць далей

Арашонак Арцём Яўгенавіч

27 ліпеня 1981г

Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Віцебск

Пісьменнік, Паэт, Празаік

Беларускі пісьменнік, перакладчык. Адзін з аўтараў калектыўнага зборніку «12+1». Мае публікацыі ў рэспубліканскіх выданнях («Наша ніва», «Літаратура і мастацтва», «Дзеяслоў», «ARCHE» і інш.). Творы перакладзены на англійскую, польскую і рускую мовы.

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(