RU BE

Пісьменнікі, якія нарадзіліся ў Віцебскай вобласці

Барадулін Рыгор Іванавіч

24 лютага 1935г - 2 сакавіка 2014г

Віцебская вобласць, Ушацкі раён, Ціханяты

Дзіцячы пісьменнік, Пісьменнік, Паэт, Эсэіст

Беларускі і савецкі паэт, эсэіст і перакладчык. Аўтар зборнікаў сатырычных і гумарыстычных твораў «Дойны конь», «Прынамсі…». Плён працы складаецца больш чым з 100 выдадзеных зборнікаў паэзіі, крытычных артыкулаў, эсэ, перакладаў.

Чытаць далей

Бураўкін Генадзь Мікалаевіч

28 жніўня 1936г - 30 мая 2014г

Віцебская вобласць, Расонскі раён, Тродавічы

Пісьменнік, Паэт, Сцэнарыст

Беларускі паэт, дзяржаўны дзеяч. Аўтар зборникаў вершаў «Дыханне», «Жніво», «Узмах крыла» і інш. Аўтар двух кніг паэзіі для дзяцей «Тры казкі пра Зая» і «Сінія арэлі». Аўтар дакументальных аповесцяў. Пісаў сцэнарыі для кароткамятражных фільмаў.

Чытаць далей

Ян Баршчэўскі

1794г - 28 лютага 1851г

Віцебская вобласць, Расонскі раён, Мурагі

Пісьменнік, Паэт, Празаік

Беларускі і польскі пісьменнік, адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры. Вядомы за свой найбунейшы твор «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Лічыцца адным з заснавальнікаў новай беларускай літаратуры.

Чытаць далей

Алена Масла

14 красавіка 1967г

Віцебская вобласць, Мёрскі раён, Мілашова

Пісьменнік, Казачнік

Беларуская пісьменніца-казачніца. Піша казкі для дзяцей і падлеткаў. Друкавалася ў часопісах «Маладосць», «Дзеяслоў», «Вясёлка», газеце «Літаратура і мастацтва» і інш. З’яўляецца аўтарам кніг на тэму развіцця беларускай дзіцячай літаратуры.

Чытаць далей

Драздовіч Язэп Нарцызавіч

13 кастрычніка 1888г - 15 верасня 1954г

Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, Пунькі

Археолаг, Пісьменнік, Скульптар, Мастак, Этнограф

Беларускі мастак, скульптар, этнограф, археолаг, педагог, пісьменнік. Адзін з заснавальнікаў беларускага нацыянальнага гістарычнага жывапісу, майстар дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Запісваў фальклор і апрацоўваў для слоўнікаў народную лексіку.

Чытаць далей

Дудараў Аляксей Ануфрыевіч

6 чэрвеня 1950г

Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, Кляны

Драматург, Пісьменнік, Сцэнарыст

Беларускі драматург. Пісаў апавяданні, казкі для дзяцей. Па яго сцэнарыях пастаўлены кароткаметражныя і мастацкія фільмы. Аўтар п’ес «Выбар», «Парог», «Вечар». Працуе ў жанры гістарычнай драмы: п’есы «Князь Вітаўт», «Ядвіга», «Чорная панна Нясвіжа».

Чытаць далей

Пятрусь Броўка

12 чэрвеня 1905г - 24 сакавіка 1980г

Віцебская вобласць, Ушацкі раён, Пуцілкавічы

Драматург, Пісьменнік, Паэт, Публіцыст

Беларускі грамадскі дзеяч, празаік, паэт і перакладчык. Аўтар кніг паэзіі «Гады як шторм», «Прамова фактамі». Аўтар аповесцей «Каландры», «Донька-Даніэль», нарысаў «Ураджай», рамана «Калі зліваюцца рэкі», зборніка апавяданняў «Разам з камісарам».

Чытаць далей

Алесь Рылько

27 сакавіка 1923г - 16 красавіка 1967г

Віцебская вобласць, Талачынскі раён, Рыдамля

Драматург, Пісьменнік, Празаік, Публіцыст

Беларускі празаік, драматург, публіцыст. Першае апавяданне «Сама зразумела» змешчана ў часопісе «Вожык». Аўтар кніг апавяданняў «Мае сустрэчы», «Цвіце чаромха», аповесці для дзяцей «Мядовыя краскі». Творы перакладзены на балгарскую, польскую мовы.

Чытаць далей

Лера Сом

12 жніўня 1966г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Полацк

Музыка, Пісьменнік, Паэт

Беларуская паэтэса, бард. Удзельніца шматлікіх фестываляў бардаўскай песні. У 2000 годзе выдала касету аўтарскіх песень «Genius Loci». Аўтар цыклу фантастычных апавяданняў «Некалькі гісторый з жыцця Руніты Магі», аповесці «Суполка Вогнішча».

Чытаць далей

Праскураў Васіль Фёдаравіч

25 жніўня 1926г - 22 мая 1987г

Віцебская вобласць, Дубровенскі раён, Негаціна

Пісьменнік, Публіцыст

Беларускі пісьменнік, публіцыст. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя П.М. Лепяшынскага за кнігу «Пакланіся зямлі-карміцельцы». Аўтар кніг публіцыстыкі «Святая сівізна», «Трое з-за Лані», «Людзі-суседзі» і інш.

Чытаць далей

Быкаў Васіль Уладзіміравіч

19 чэрвеня 1924г - 22 чэрвеня 2003г

Віцебская вобласць, Ушацкі раён, Бычкі

Пісьменнік

Беларускі і савецкі пісьменнік і грамадскі дзеяч. Народны пісьменнік Беларусі. Большасць твораў — аповесці, дзеянне якіх адбываецца падчас Другой сусветнай вайны і ў якіх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцця.

Чытаць далей

Караткевіч Уладзімір Сямёнавіч

26 лістапада 1930г - 25 ліпеня 1984г

Віцебская вобласць, Аршанскі раён, Орша

Драматург, Пісьменнік, Паэт, Публіцыст, Сцэнарыст

Беларускі паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык, сцэнарыст, класік беларускай літаратуры. Адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры. Першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанру гістарычнага дэтэктыву.

Чытаць далей

Корбан Уладзімір Іванавіч

12 жніўня 1910г - 30 лістапада 1971г

Віцебская вобласць, Аршанскі раён, Барань

Байкапісец, Дзіцячы пісьменнік, Пісьменнік, Сатырык

Беларускі літаратар, байкапісец. Аўтар зборнікаў сатырычных і гумарыстычных вершаў, баек і вершаваных фельетонаў «Мы іх ведаем», «3 вецярком» і інш., зборнікаў апавяданняў і гумарэсак. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы I. Крылова.

Чытаць далей

Арашонак Арцём Яўгенавіч

27 ліпеня 1981г

Віцебская вобласць, Віцебскі раён, Віцебск

Пісьменнік, Паэт, Празаік

Беларускі пісьменнік, перакладчык. Адзін з аўтараў калектыўнага зборніку «12+1». Мае публікацыі ў рэспубліканскіх выданнях («Наша ніва», «Літаратура і мастацтва», «Дзеяслоў», «ARCHE» і інш.). Творы перакладзены на англійскую, польскую і рускую мовы.

Чытаць далей

Арлоў Уладзімір Аляксеевіч

25 жніўня 1953г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Полацк

Гісторык, Пісьменнік, Паэт, Празаік

Беларускі празаік, паэт, гісторык. Вядомасць прынесла проза, творы гістарычнай тэматыкі. Аўтар шматлікіх кніг прозы, паэзіі, гістарычных нарысаў і эсэ. Аўтар сцэнарыяў навукова-дакументальных фільмаў «Еўфрасіння Полацкая», «Полацкія лабірынты».

Чытаць далей

Пятро Васючэнка

15 лютага 1959г - 25 жніўня 2019г

Віцебская вобласць, Полацкі раён, Полацк

Драматург, Літаратуразнавец, Пісьменнік, Эсэіст

Беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі. Аўтар літаратуразнаўчых манаграфій. Аўтар кніг прозы «Белы мурашнік», «Адлюстраванне першатвора», экалагічнай казкі «Каляровая затока».

Чытаць далей

Законнікаў Сяргей Іванавіч

16 верасня 1946г

Віцебская вобласць, Бешанковіцкі раён, Слабада

Пісьменнік, Паэт, Публіцыст

Беларускі паэт, публіцыст, журналіст, грамадскі дзеяч. У калектыўным зборніку «Рунь» была надрукавана падборка вершаў. Пераклаў на беларускую мову паасобныя творы расійскіх, украінскіх, грузінскіх і літоўскіх паэтаў.

Чытаць далей

Янка Журба

30 красавіка 1881г - 7 студзеня 1964г

Віцебская вобласць, Чашніцкі раён, Купніна

Пісьменнікі, Паэты

Беларускі паэт. Дэбютаваў этнаграфічнымі нарысамі. Па-беларуску пачаў пісаць у час навучання ў інстытуце, першы беларускі верш «На беразе Дзвіны». Аўтар зборнікаў паэзіі «Заранкі», «Роднае», «Мая песня» і кніжак вершаў для дзяцей «Ластаўкі» і інш.

Чытаць далей

Савіч-Заблоцкі Вайніслаў Казімір Канстанцінавіч

3 сакавіка 1850г - 1893г

Віцебская вобласць, Браслаўскі раён, Панчаны

Пісьменнік, Паэт, Празаік, Публіцыст

Беларускі і польскі пісьменнік, паэт, публіцыст. Аўтар сатырычнай паэмы «Праўдападобная гісторыя», аповесці «Каракозаў», драмы «Капернік» і інш. Супрацоўнічаў у многіх французскіх, нямецкіх і польскіх газетах і часопісах.

Чытаць далей

Пшчолка Аляксандр Раманавіч

1869г - 1943г

Віцебская вобласць, Ушацкі раён, Чарсцвяды

Пісьменнік, Празаік, Публіцыст, Этнограф

Беларускі празаік, публіцыст, этнограф. Выдаў больш за 10 кніг апавяданняў і нарысаў, дзе паказаў неўладкаванасць і бюракратызм мясцовых чыноўнікаў. У этнаграфічных нарысах апісваў народныя звычаі і абрады Лепельшчыны («Дзяды», «Мікітавы хаўтуры»)

Чытаць далей

Панізнік Сяргей Сцяпанавіч

10 мая 1942г

Віцебская вобласць, Мёрскі раён, Даўгінава

Дзіцячы пісьменнік, Пісьменнік, Паэт, Публіцыст

Беларускі паэт, празаік, публіцыст. Аўтар кнігі публіцыстыкі «Пасля вогненных вёсак…», дакументальнай аповесці «Браніслава», зборнікаў паэзіі «Кастры Купалля», «Чало і век», зборнікаў вершаў для дзяцей «Жыцень», «Золкая зёлка».

Чытаць далей

Лось Еўдакія Якаўлеўна

1 сакавіка 1929г - 3 ліпеня 1977г

Віцебская вобласць, Ушацкі раён, Старына

Дзіцячыя пісьменнікі, Пісьменнікі, Паэты

Беларуская паэтэса. Аўтар зборнікаў вершаў «Сакавік», «Палачанка», «Лірыка». Для дзяцей выйшлі кніжкі вершаў «Абутая елачка», «Казка пра Ласку», апавяданняў «Дзесяць дзён у Барку». Музыку на яе вершы напісалі У. Алоўнікаў, Т. Вагнер, Д. Камінскі.

Чытаць далей

Вялюгін Анатоль Сцяпанавіч

27 снежня 1923г - 24 кастрычніка 1994г

Віцебская вобласць, Сенненскі раён, Машканы

Пісьменнік, Паэт, Празаік, Сцэнарыст

Беларускі паэт, празаік, кінасцэнарыст, перакладчык. Аўтар зборнікаў «На подступах», «Насцеж». Аўтар паэтычных зборнікаў для дзяцей «Галубы», «Тры гудкі». Па яго сцэнарыях пастаўлены мастацкі фільм «Глядзіце на траву», 40 дакументальных фільмаў.

Чытаць далей

Хадкевіч Тарас Канстанцінавіч

7 сакавіка 1912г - 14 жніўня 1975г

Віцебская вобласць, Верхнядзвінскі раён, Шайтарава

Дзіцячыя пісьменнікі, Пісьменнікі

Беларускі пісьменнік, паэт, перакладчык, публіцыст. Упершыню выступіў у друку з вершамі. Аўтар раманаў «Даль палявая», «Песня Дзвіны», асобных аповесцей і апавяданняў, кніг для дзяцей. Пераклаў на беларускую мову раман А. Чайшвілі «Лело».

Чытаць далей

© «Нашы людзі», 2021-2024
Паведаміць пра памылку
Паведамленне адпраўлена!
Адбылася памылка :(